Прадстаўніца АБСЭ асудзіла прысуд Баразенку

Аляксандар Баразенка

Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч асудзіла прысуд незалежнаму беларускаму журналісту.
Аляксандра Баразенку ўтрымліваюць у менскім ізалятары на Акрэсьціна зь нядзелі, 8 студзеня. Журналіста пакаралі 11 суткамі адміністрацыйнага арышту за тое, што ў той дзень каля будынку КГБ ён здымаў на відэакамэру адзіночны пікет салідарнасьці з палітвязьнямі актывіста «Эўрапейскай Беларусі».

Міятавіч заявіла, што беларускі ўрад «павінен дазваляць журналістам асьвятляць палітычныя падзеі, афіцыйна санкцыянаваныя ці не, дзеля права грамадзтва ведаць».