У Нью-Гэмпшыры выбіраюць суперніка Абамы

Міт Ромні

Прэтэндэнты на права стаць кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі правялі 7 студзеня перадвыбарчыя дэбаты ў штаце Нью-Гэмпшыр, дзе на аўторак намечаны праймэрыз.

Так званым папярэднім выбарам кандыдата папярэднічалі сходы прыхільнікаў рэспубліканцаў, або кокусы, у Аёве, па выніках якіх з адрывам ў 8 галасоў ад экс-сенатара Рыка Санторума перамог былы губэрнатар Масачусеца Міт Ромні. Менавіта на Ромні засяродзілі ўсю ўвагу ягоныя супернікі-рэспубліканцы ў ходзе дэбатаў у Нью-Гэмпшыры.

Сам Міт Ромні, які карыстаецца ў Нью-Гэмпшыры шырокай падтрымкай выбарнікаў, як правіла, крытыкуе ў выступах цяперашняга прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, якому ён спадзяецца супрацьстаяць на выбарах у лістападзе сёлета.


Каму аддадуць перавагу рэспубліканцы?