Менчукі ня хочуць «Пэкіна» замест парку

Your browser doesn’t support HTML5

Раніцай 5 студзеня прадстаўнікі «Зелянбуду» ўзнавілі высечку дрэваў у менскім парку 40-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ўлады задарма аддалі пад будоўлю гатэлю «Пэкін».
Гатэль «Пэкін» хочуць пабудаваць да чэмпіянату сьвету па хакеі, што мае адбыцца ў Беларусі ў 2014 годзе.

Мясцовыя жыхары кажуць, што грамадзкага абмеркаваньня праекту не праводзілася. Кіраўніку дзяржавы накіраваны ліст з 412 подпісамі, у якім менчукі патрабуюць спыніць высечку дрэваў ва ўнікальным парку і працы па ўзьвядзеньні «Пэкіна». А таксама даць грамадзкасьці поўную інфармацыю пра гэты праект.

Яны прапануюць перанесьці гатэльны комплекс на пляцоўку насупраць парку, дзе закансэрваванае будаўніцтва корпусу заводу імя Кірава.