Камэра Юліі Цімашэнкі: катаваньні ці камфорт?

Турма ў Харкаве, дзе знаходзіцца Юлія Цімашэнка

Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка адбывае пакараньне ў калёніі ў Харкаве і знаходзіцца пад 24-гадзінным відэаназіраньнем. Пры гэтым сьвятло ня выключаецца і ўначы. Адміністрацыя турмы заяўляе, што ўмовы ўтрыманьня былой канкурэнткі прэзыдэнта Януковіча адпавядаюць эўрапейскім стандартам. Аднак прыхільніуі Цімашэнкі заяўляць, што гэта – нішто іншае, як катаваньне.
У адмысловым прэс-рэлізе Дзяржаўнай пэнітэнцыярнай сыстэмы Украіны сказана, што турэмная камэра у калёніі № 54, дзе адбывае пакараньне Цімашэнка, «адпавядае ўсім эўрапейскім патрабаваньням і стандартам утрыманьня пад вартай", і абсталяваная ўсім, ад мікрахвалівай печы для пральнай машыны і нават бідэ.

Аднак адвакаты Цімашэнкі, аднак, лічаць умовы яе ўтрыманьня ёсьць катаваньнем. Юрыст Сяргей Уласенка заявіў, што Цімашэнка пазбаўленая сну і знаходзіцца ў стрэсе, паколькі над ёй вядзецца 24-гадзіннае назіраньне. Ён сказаў, што гэта будзе падставай звароту ў камітэт супраць катаваньняў Рады Эўропы. Ён сказаў, што сьвятло ў твар і адсутнасьць мэдычнай дапамогі мае мэту псыхалягічна і фізычна зламаць Цімашэнку.

Адміністрацыя турмы не адмаўляе наяўнасьць няспыннага сьвятла, але заяўляе, што гэта робіцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Украіны.
Эўрапейскі камітэт па прадухіленьні катаваньняў, чые стандарты распаўсюджваюцца на 47 краінаў, уключна з Украінай, прадугледжваюць, што зьняволеныя павінны мець доступ да належнай якасьці паветра, ацяпленьня і асьвятленьня, якое б дазваляла камфортны сон.

Некалькі краінаў -членаў Рады Эўропы трапілі пад асуджэньне Камітэту за выкарыстаньне сьвятла ў турэмных камэрах круглыя суткі. Некаторыя дзяржавы апраўдваюць гэтую практыку неабходнасьцю назіраньня за зьняволенымі, якія могуць скончыць жыцьцё самагубствам.