Цуд на Каляды. Беларускія барды з Данчыкам

7 студзеня ў сталічным Палацы культуры вэтэранаў (вул. Янкі Купалы, 21) а 19-й гадзіне рыхтуецца вялікая музычная калядная прэзэнтацыя. Да выступу сузор’я беларускіх бардаў дадаецца і прэзэнтацыя новага дыску Данчыка.


Як паведаміў нам адзін з арганізатараў акцыі Віталь Супрановіч, у сьвяточным канцэрце «Цуд на Каляды» выступяць беларускія барды — Тацяна Беланогая, Зьміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін, Андрэй Плясанаў, Аляксей Галіч, Алеся Ўнукоўская.

Your browser doesn’t support HTML5

Беларускія барды павіншавалі ўсіх з Калядамі



Свой працяг будзе мець прэзэнтацыя новага дыску Данчыка «Калядныя песьні», прымеркаваная як да каталіцкага, так і праваслаўнага Божага Нараджэньня. Дыск выходзіць з ініцыятывы Вітаўта Мартыненкі ды Зьмітра Марчука. Запісы былі зробленыя падчас апошняга прыезду Данчыка ў Беларусь у 1996-м годзе і дагэтуль былі даступныя аматарам толькі на касэтах. У новы дыск увайшлі таксама відэазапісы, зробленыя ў нью-ёрскай кватэры Данчыка. Беларускую калядную клясыку сьпявак узбагачае сьпевамі іншых народаў у перакладах. Але каляднай тэмай зьмест дыску не абмяжоўваецца.

Паводле ўкладальнікаў, іншыя сусьветныя гіты як па-беларуску, так і ў арыгінале Данчык выконвае бездакорна, захоўваючы пры тым сваю адметную манеру і шарм.


http://www.svaboda.org/externalaudio-FLRM/Audio/337958.html