Беланогая: У новым альбом хачу спалучыць душу, дух і цела

Your browser doesn’t support HTML5

Менск, 14 студзеня 2011

Тацяна Беланогая нарадзілася 24 чэрвеня 1984 г. у Менску.

Потым бацькі пераехалі ў Маладэчна.

У 2002 г. скончыла маладэчанскую СШ № 6. У тым жа годзе паступіла на прыродазнаўчы факультэт Пэдагагічнага ўнівэрсытэту, які скончыла ў 2007 г.

Увесну 2004 г. запісала і выдала свой першы аматарскі альбом «Там, дзе мы», у які ўвайшла 21 песьня. Тады ж, у 2004 г, стала пераможцай конкурсу беларускай бардаўскай песьні «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім (Польшча).

У 2006-м запісала і выдала свой другі аматарскі альбом «Пабачыць сьвет».

У 2007-м стала пераможцай міжнароднага конкурсу бардаў «ОРРА 2006» у Варшаве.

Дзякуючы гэтай перамозе, зьявілася магчымасьць запісаць першы студыйны альбом «Дзьвюхкроп’е», які быў прэзэнтаваны ў 2007 г. у Польшчы, а ў 2008 г. — у Беларусі.

Брала ўдзел у днях культуры Беларусі, якія праходзілі ў Варшаве, Кракаве (2008), Уроцлаве (2007).

У 2008 г. брала ўдзел у «Sopot Bards Meeting 2008», які адбываўся ў Сопаце (Польшча).

Удзельнічала ў праектах: «Чарнобыльскі вецер», складанка БМА Group, «Не заганяйся», складанка БМА group, «Дні лятуць / Песьні з-за кратаў», складанка БМА group.

У 2010 годзе выдала альбом «Ніткі». Ідэя новага альбому — узаемазвязанасць і адказнасць кожнага за жыццё навокал.


З архіву «Свабоды»:

Your browser doesn’t support HTML5

«Наш лёс»


Your browser doesn’t support HTML5

«Птах»


Your browser doesn’t support HTML5

«Прыйдзе ноч»


Your browser doesn’t support HTML5

«Човен»


Your browser doesn’t support HTML5

«Свабоды дзень»


Your browser doesn’t support HTML5

Зьміцер Бартосік гутарыць з Тацянай Беланогай



Архіў праекту