2 студзеня зробяць выхадным. Па просьбах працоўных

Ілюстрацыйнае фота

Лукашэнка рэкамэндуе кіраўнікам працоўных калектываў зрабіць 2 студзеня выхадным днём.
Аляксандр Лукашэнка рэкамэндуе кіраўнікам працоўных калектываў па іх меркаваньні зрабіць 2 студзеня выхадным днём. Як паведамляе яго прэсавая служба, такое рашэньне прынятае «ў сувязі з шматлікімі зваротамі» да кіраўніка дзяржавы.

Таксама Лукашэнка «даручыў адпаведным службам прыняць меры па стабільнай працы ў сьвяточныя дні аб’ектаў жыцьцезабесьпячэньня краіны, і ў першую чаргу — аховы здароўя, энэргетыкі, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі».