Полудзень афіцыйна сышоў у цень

Яўген Полудзень

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень афіцыйна вызвалены ад раней займаных пасадаў і звольнены з органаў унутраных спраў.
Як паведамляецца ў дакумэнце, падставай стала «зьдзяйсьненьне ўчынкаў, якія дыскрэдытуюць званьне супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Яўген Полудзень падазраецца ў карупцыйных злачынствах. Мяркуецца, што міліцэйскі палкоўнік выкарыстоўваў «шэрыя схемы» дзеля будаўніцтва свайго загараднага дому.

Полудзень добра знаёмы беларускай апазыцыі: падчас многіх акцый пратэсту ён асабіста кіраваў разгонам апанэнтаў улады.