Вярхоўны суд адхіліў скаргу Дзьмітрыя Бандарэнкі

Зьміцер Бандарэнка

Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі на прысуд Першамайскага суду Менску, паводле якога актывіст быў пакараны 2 гадамі зьняволеньня за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.
Раней скаргу Зьмітра Бандарэнкі адхіліў менскі гарадзкі суд.

«Адвакат атрымала адказ сёньня, але датаваны ён 23 сьнежня, калі на прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнку спыталі пра лёсы палітвязьняў, у тым ліку, і майго мужа. Ня думаю, што гэта простае супадзеньне ў лічбах», — сказала «Свабодзе» жонка палітвязьня Вольга Бандарэнка.

Зьмітра Бандарэнку ўтрымліваюць ў Магілёўскай калёніі. У зьняволеньні палітвязень перанёс апэрацыю на хрыбетніку, яму дагэтуль цяжка хадзіць. Пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі Зьміцер Бандарэнка адмовіўся.