Барыс Хамайда канкуруе з Санта-Клаўсам і Дзедам Марозам

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу ў цэнтры гораду і прыцягвае ўвагу мінакоў незвычайным выглядам.
Ён апрануў капялюш Санта Клаўса і зрабіў сабе «дзед-марозаўскі» кій з прымацаванай да яго шыльдачкай «Зычу пераменаў!»

«Затое барада ў мяне свая, уласная, натуральная! І мінакам падабаецца такі маскарад. Адзін хлопец мне падарыў і штучную елку для поўнага антуражу. А я раздорваю ўсім, хто праходзіць міма, каляндарыкі з раскладам перадач Радыё Свабода», — гаворыць спадар Хамайда.

Your browser doesn’t support HTML5

Віцебскі актывіст «працуе» Санта-Клаўсам