Калядная паштоўка з Таронта

Музычнае віншаваньне беларусаў з Таронта.
Сьпеўны гурт «Яваровы людзі» (Таронта, Канада) рыхтуе навагодні спэктакль па матывах казкі-батлейкі Сержука Вітушкі «Дружная капэля».

Музычную казку можна пабачыць у Беларускім цэнтры Таронта 31 сьнежня.

Падчас адной з рэпэтыцыяў удзельнікі гурта запісалі на відэа песьню са спэктаклю (музыка Крыса Кельмі, беларускі тэкст Віялеты Кавалёвай) і дасылаюць гэтую відэапаштоўку ўсім суайчыньнікам у Беларусі і за яе межамі.

http://www.youtube.com/embed/QPOzG-IqPsk