«Бальзамчык „Мінскі“ — 100 рублёў»

Your browser doesn’t support HTML5

Беларускія гандляры стаяць уздоўж агароджы Жаляпаўскага рынку ў Смаленску — пры кайстрах ці ля адчыненага багажніка сваёй машыны. Калі зьяўляецца паліцыя, тавар хаваюць. Мінае небясьпека — «вітрыны» адкрываюцца наноў: віцебскае малако, магілёўская сьмятана, слуцкія кілбасы і берасьцейская гарэлка.