У Варшаве акцыя "Сфальшаваны год"

19 сьнежня ў Варшаве адбыліся акцыі салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, прымеркаваныя да разгону мірнай акцыі пратэсту год таму ў Менску.
Каля амбасады Беларусі адбыўся пікет пад лёзунгам «Сфальшаваны год», а ў цэнтры Варшавы, каля помніка Капэрніку, — вулічны паказ фільма «Беларуская мара» Кацярыны Кібальчыч.

Пікет каля амбасады Беларусі ў Варшаве быў арганізаваны офісам эўрадэпутата Марэка Мігальскага і «Эўрапейскай Беларусьсю ў Варшаве». У сваёй прамове эўрадэпутат Марэк Мігальскі параўнаў Лукашэнку з Кадафі і ня выключыў верагоднасьці, што іх лёс можа быць падобны.