Чэхія смуткуе па Вацлаву Гаўлу

Пахаваньне экс-прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла заплянаванае на пятніцу, 23 сьнежня.
Гавэл памёр у нядзелю на 76-м годзе жыцьця. У Празе і іншых гарадах Чэхіі прайшлі спантанныя акцыі памяці былога прэзыдэнта. У іх удзельнічалі тысячы людзей. У краіне будзе жалоба ад серады да пятніцы.

Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу прыняло рашэньне ушанаваць памяць Вацлава Гаўла. Усе пасяджэньня эўрапейскіх органаў 19 сьнежня пачыналіся з хвіліны маўчаньня, сьцягі ЭЗ прыспушчаны.

Лідэры краін Эўразьвязу, ЗША, іншых дзяржаў сьвету шлюць спачуваньні кіраўніцтву і народу Чэхіі ў сувязі са сьмерцю Вацлава Гаўла. У чэскіх пасольствах у іншых краінах сьвету адкрыты спэцыяльныя кнігі для выказваньня спачуваньня.