У Берасьці — акцыя памяці ахвяраў у Жанаэзэну

Грамадзкія актывісты Берасьця зладзілі ля кансулату Казахстану акцыю памяці з загінулымі пратэстоўцамі ў горадзе Жанаэзэне.
Акцыя прайшла пад лёзунгам «Нафта не каштуе крыві». Такі надпіс быў прымацаваны на дзьвярэй кансулату. Акрамя таго, актывісты запалілі зьнічкі і зладзілі хвіліну маўчаньня.

У Жанаэзэне, 90-тысячным горадзе на паўднёвым захадзе Казахстану, 16 сьнежня адбыліся сутыкненьні паміж працоўнымі нафтавай кампаніі «Разьведка, здабыча «Казмунайгаз» і мясцовай паліцыяй. Паводле афіцыйнай інфармацыі, загінулі 10 чалавек, неафіцыйныя крыніцы паведамляюць пра некалькі дзясяткаў.