У Алмаце адбылася акцыя пратэсту супраць дзеяньняў уладаў у Жанаэзэне

Your browser doesn’t support HTML5

У цэнтры Алматы 17 сьнежня адбылася акцыя пратэсту супраць дзеяньняў уладаў Казахстана ў горадзе Жанаэзэн.
Напярэдадні ў беспарадках, што адбыліся ў Жанаэзэне, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 10 чалавек, пацярпелі 75 цывільных асоб і 6 паліцыянтаў. У сацыяльных сетках пішуць, што ахвяраў нашмат больш. У горад увялі бранетэхніку. Паліцыя прымяняла зброю і сьлезацечны газ. Каля 70 чалавек затрымалі, зьвінаваціўшы ў датычнасьці да пагромаў.

Завадатарамі забурэньняў сталі звольненыя за ўдзел у страйку нафтавікі.

Казахстанская апазыцыя патрабуе стварыць надзвычайную камісію для поўнага і аб’ектыўнага расьсьледаваньня падзей у Жанаэзэне.