Год пасьля выбараў — Андрэй Саньнікаў

«Год пасьля выбараў» — сустрэчы з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты. Герой праграмы — Андрэй Саньнікаў.
Ці пайшлі б ізноў у прэзыдэнты, ведаючы, як скончыцца? Што б зрабілі іначай? Чаму не зьняліся з выбараў? Чым найбольш ганарыцеся з таго, што зрабілі? Што стала найбольш прыемным адкрыцьцём? Якое найбольшае расчараваньне? Ці спрыяў ваш удзел у выбарах дэмакратызацыі Беларусі?

Гэтыя пытаньні "Свабода" задавала былым кандыдатам у прэзыдэнты. Андрэй Саньнікаў, як і Мікола Статкевіч, праз год пасьля выбараў застаецца за кратамі. Інтэрвію адкладваецца.

Your browser doesn’t support HTML5

Год пасьля выбараў: турма Андрэя Саньнікава




Андрэй Саньнікаў


Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 г. Скончыў 42-ю менскую школу, перакладніцкі факультэт Інстытуту замежных моваў. У Пакістане і Эгіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюміневага заводу. Працаваў у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі. Скончыў Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве. Працаваў у сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку, быў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.

У 1995-1996 г. намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. Пакінуў гэтую пасаду ў лістападзе 1996-га на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму. У лістападзе 1997-га стаў стваральнікам і міжнародным каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97». У 2008-м ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь». Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005). Жанаты, мае двух сыноў.

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. Арыштаваны 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

13 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага суду Менску Натальля Чацьвярткова прысудзіла Саньнікава да 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Наваполацкай калёніі № 10, у Бабруйскай калёнію № 2, потым быў этапаваны ў папраўчую калёнію №3 у Віцебскім раёне. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Саньнікава вязьнем сумленьня.

Год пасьля выбараў


Дзьмітры Вус

Рыгор Кастусёў

Уладзімер Някляеў

Віталь Рымашэўскі

Алесь Міхалевіч

Віктар Цярэшчанка

Яраслаў Раманчук

Мікола Статкевіч