Да Андрэя Саньнікава зноў не дапусьцілі адваката

Калёнія «Віцьба-3»

Адвакат Марына Кавалеўская спрабавала наведаць свайго падабароннага ў калёніі «Віцьба-3», аднак ёй зноў адмовілі ў сустрэчы. Жонка Саньнікава Ірына Халіп нагадала, што адвакатаў да яго не дапускаюць ужо больш за месяц.
Ірына Халіп: «Адваката заўсёды ахвотна прымае начальнік калёніі Агністыкаў, прыязна размаўляе зь ім, пытаецца, навошта вы сюды езьдзіце, дарма марнуеце час? Што да перапіскі, то, як кажа Агністыкаў, яна не ажыцьцяўляецца з-за меркаваньняў цэнзуры. Маўляў, адзін добры ліст, што ў яго ўсё добра, цэнзура прапусьціла, а ўсе астатнія лісты Саньнікава цэнзуру не праходзяць».