Яшчэ адна адмова на пікет 19 сьнежня ў Віцебску

Уладзіслаў Варанецкі

З Чыгуначнай раённай адміністрацыі атрымаў забарону на пікет салідарнасьці з палітвязьнямі актывіст Эўрапейскай Беларусі Ўладзіслаў Варанецкі.
Паводле актывіста, ён падаваў заяўку на пікет у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў:

«Мы хацелі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблем палітвязьняў, да цяжкасьцяў, якія даводзіцца адольваць у зьняволеньні. Да прыкладу, да Андрэя Саньнікава не дапускаюць адваката. Але ўлады дазволу не далі. Верагодна, давядзецца адзначыць угодкі Плошчы іншым чынам.»

Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў — адно з афіцыйна вызначаных уладамі месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Але прадстаўнікам апазыцыі за ўвесь 2011 год там не дазволілі правесьці ніводнай акцыі.