Лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў распавёў пра Статкевіча

Зыгмар Габрыэль

Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПГ) Зыгмар Габрыэль напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра Міколу Статкевіча.
«Зь Міколам Статкевічам, кандыдатам у прэзыдэнты ад беларускіх сацыял-дэмакратаў, апошні раз я бачыўся год таму. У той час ён яшчэ ня меў уяўленьня пра тую хвалю палітычных рэпрэсій і дзяржаўнага гвалту, якая чакае яго і іншых пасьля выбараў 19-га сьнежня. Мікола Статкевіч быў асуджаны на працяглае турэмнае зьняволеньне, якое ён адбывае ў жудасных умовах у працоўным лягеры. – Паведаміў Зыгмар Габрыэль. – Правы чалавека не зьяўляюцца абстрактнымі, яны вельмі канкрэтныя. СДПГ ўпэўненая: правы чалавека не зьяўляюцца прадметам перамоваў».