Берасьцейскія актывісты Беларускага Хэльсынскага камітэту і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зладзілі акцыю, прымеркаваную да міжнароднага Дня правоў чалавека.
Падчас акцыі актывісты распаўсюджвалі інфармацыйныя ўлёткі і бюлетэнь мясцовых праваабаронцаў «Берасьцейскае права» на рынках Берасьця.
Актывісты раздавалі мінакам таксама брашуры Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
Пасьля акцыі ў офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Дня правоў чалавека.
Актывісты раздавалі мінакам таксама брашуры Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
Ігар Маслоўскі
«Большасьць людзей, якія атрымоўвалі нашыя матэрыялы, ведаюць, што ў краіне парушаюцца правы чалавека. Некаторыя самі сутыкаліся з гэтым. Таму мы павінны прыкладаць усе намаганьні для захаваньня правоў і свабодаў чалавека,» — пракамэнтаваў каардынатар Беларускага Хэльсынскага камітэту па Берасьцейшчыне Ігар Маслоўскі.Пасьля акцыі ў офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Дня правоў чалавека.