FEMEN у Маскве: «Божа, цара гані»

У Маскве ля Храма Хрыста Збаўцы адбылася акцыя дзяўчат ўкраінскага руху FEMEN, якія прыехалі падтрымаць расійскую апазыцыю, якая ў гэтыя дні пратэстуе супраць фальсыфікацыі на выбарах.

Дзяўчаты, вядомыя сваімі эпатажнымі акцыямі, дзейнічалі па адпрацаванай схеме. Дабраўшыся да месца акцыі, яны распрануліся да пояса і засьпявалі «Божа, цара гані!». У інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода яны заявілі, што прыехалі ў Маскву, каб салідарызавацца з расейскай апазыцыяй, якая лічыць вынікі выбараў сфальсыфікаванымі.

Пасьля спыненьня акцыі ахоўнікамі дзяўчаты здолелі апрануцца і ўцячы да прыезду міліцыі.












Болей фотак і відэа можна паглядзець на сайце Расейскай службы нашага Радыё.