Дзяржаўныя тэлеканалы паказалі допыты Канавалава і Кавалёва

На дзяржаўных тэлеканалах паказалі фрагмэнты вочнай стаўкі Дзьмітрыя Канавалава і Ўлада Кавалёва, а таксама допыту, які адбыўся адразу пасьля затрыманьня.

Канавалаў прызнаўся, што зрабіў тэракт адзін «для дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь».

На пытаньне сьледчага, што ён разумее пад дэстабілізацыяй, Канавалаў адказаў: «Пасеяць страх і паніку».

Сьледчы: «Зь якой мэтай?»

Канавалаў: «Для дэстабілізацыі абстаноўкі».

Сьледчы: «Гэта ваша ўласная ідэя?»

Канавалаў: «Так».

http://www.youtube.com/embed/ijBDzSvf6l0

30 лістапада Аляксандар Федарцоў прыгаварыў Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да сьмяротнага пакараньня. Праваабаронцы і грамадзкія дзеячы ўжо асудзілі такі жорсткі вырак.