Грамадзкая думка пра віну Канавалава і Кавалёва

У верасьні Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) правёў у Беларусі апытаньне, у якім апроч іншага задавалася пытаньне аб справе тэракту ў Менскім мэтро.

Нядаўна ў суд было перададзена справа аб выбуху ў мінскім мэтро 11 красавіка 2011 г. Па вэрсіі сьледзтва, злачынства было зроблена тэрарыстам-адзіночкай і яго памагатым, за якімі ніхто не стаяў. Ці верыце Вы ў гэтую вэрсію? (у %)