Грыб: Ніякая ўлада ня вартая чалавечых жыцьцяў і крыві

Мечаслаў Грыб

На вашы пытаньні адказаў былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб, які ў свой час меў дачыненьне да раскрыцьця справы віцебскага сэрыйнага забойцы Міхасевіча. Тады, на пачатку 80-х, 13 чалавек былі незаконна асуджаныя, а адзін прысуджаны да сьмяротнага пакараньня і расстраляны.



Прысуд Канавалаву і Кавалёву зноў ставіць пытаньне пра існаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня і пра судовыя памылкі, якія немагчыма выправіць. Справу "віцебскага маньяка" Міхасевіча апэратыўна-сьледчай групе пад кіраўніцтвам Мечыслава Грыба ўдалося раскрыць толькі праз 15 гадоў пасьля першага забойства. За гэты час 13 чалавек былі незаконна асуджаныя, а адзін прысуджаны да сьмяротнага пакараньня і расстраляны.

Менавіта Мечыслаў Грыб як старшыня Вярхоўнага Савету падпісаў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі, якую прынялі 15 сакавіка 1994 году.

Прачытаць адказы на пытаньні можна ТУТ.