Атакаваны сайт «Радыё Рацыя»

29 лістапада невядомыя хакеры ўзламалі сайт папулярнага «Радыё Рацыя», якое вяшчае на Беларусь з польскага Беластоку.

«Атака пачалася яшчэ 26-га. У выніку атакі сайт быў заражаны вірусам. Каб пазьбегнуць заражэньня вірусам кампутараў карыстальнікаў, наша кампутарная служба мусіла адключыць сайт. Мяркуецца, што атака ішла з Кітаю, але адмыслоўцы не выключаюць, што яна магла быць арганізаваная і зь Беларусі», — паведаміў БелаПАН супрацоўнік «Радыё Рацыя» Барыс Гарэцкі.

Цяпер сайт «Радыё Рацыя» new.racyja.com не адкрываецца. Барыс Гарэцкі сказаў, што адмыслоўцы паспрабуюць аднавіць працу сайту яшчэ 29 лістапада.