У Берасьці забаранілі канцэрт Лявона Вольскага

Лявон Вольскі на канцэрце ў Берасьці

Канцэрт Лявона Вольскага ў Берасьці адбыўся ў грэка-каталіцкай парафіі замест кавярні "Сваякі".

Без тлумачэньня прычынаў адміністрацыя кавярні адмовілася прыняць Вольскага за некалькі гадзінаў да канцэрту.

У кавярні плянавалася прэзэнтацыя кнігі Лявона Вольскага "Міларусь" і невялікі акустычны канцэрт. У апошні момант арганізатары пасьпелі дамовіцца і перанесьці канцэрт у берасьцейскую грэка-каталіцкую парафію.

На сустрэчу з Вольскім у царкву прыйшло яшчэ болей людзей, чым чакалася паводле прададзеных у кавярню квіткоў — агулам каля 70 чалавек.

Your browser doesn’t support HTML5

Забаронены канцэрт Вольскага адбыўся ў царкве