Упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Нямеччыны патрабуе вызваленьня Бяляцкага

  • БелаПАН
Упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Нямеччыны Маркус Ленінг патрабуе вызваленьня беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

"Я рэзка асуджаю вырак, вынесены Алесю Бяляцкаму, і патрабую яго неадкладнага вызваленьня, — адзначае Ленінг у сваёй заяве. — Няцяжка здагадацца, што такім чынам беларускія ўлады, прыбягаючы да надуманага крымінальнага абвінавачаньня, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага праваабаронцу. Гэта — нізкі, нічым не апраўданы ўчынак".

Ленінг падкрэсьліў, што таксама патрабуе вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітзьняволеных у Беларусі і спыненьня рэпрэсіяў у адносінах да апазыцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў.