Першае папярэджаньне Андрэю Пачобуту

Андрэй Пачобут

Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут паведаміў на сваёй старонцы ў Livejournal, што атрымаў папярэджаньне ў інспэкцыі выкананьня пакараньняў, дзе стаіць на ўліку. Яму трэба было адзначыцца ўчора, але ён працаваў і забыўся, зрабіў гэта сёньня.

Журналіст зазначае, што папярэджаньняў можа быць тры, пасьля чаго прысуд адносна яго могуць прывесьці ў выкананьне. 5 ліпеня Ленінскі раённы суд Горадні прызнаў яго вінаватым у паклёпе на прэзыдэнта Лукашэнку. Прысуд — тры гады зьняволеньня з адтэрміноўкай пакараньня на два гады.

Андрэя Пачобута судзілі на падставе ягоных публікацый у польскай «Газэце выборчай». Ён карэспандэнт гэтага выданьня.