Мінфін: тарыфы на паслугі ЖКГ і транспарту будуць істотна расьці

У Беларусі ў 2012 годдзе будуць істотна павялічаны тарыфы на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту, паведаміў на паседжаньні Саўміну міністар фінансаў Андрэй Харкавец.

«Узровень кампэнсацыі насельніцтвам затрат на аказаньне паслуг ЖКГ павінен скласьці ня менш за 35%, паслуг транспорту — ня менш за 85%. Для дасягненьня вызначаных парамэтраў неабходна ў 2012 годзе значна павялічыць тарыфы на гэтыя паслугі», — сказаў міністар фінансаў.

Харкавец лічыць, што ўжо зараз неабходна падрыхтаваць графік паэтапнага павышэньня тарыфаў на гэтыя паслугі.