Бабруйск: Бузінаева арыштавалі на дзесяць сутак

Віктра Бузінаеў

Бабруйскі суд пакараў дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту старшыню мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева.

Судзьдзя Натальля Шэгеда прызнала актывіста вінаватым ва ўдзеле 8 кастрычніка ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. У гэты дзень у Бабруйску праходзіў Народны сход, на якім затрымалі Бузінаева.

На працэсе супраць актывіста сьведчылі двое міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі — Малахаў і Малішэўскі. Сваёй віны Віктар Бузінаў не прызнаў. Заявіў, што 8 кастрычніка сход праходзіў у адпаведнасьці з законам "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах".