Затрыманы Юрась Карэтнікаў

Юрась Карэтнікаў

30 кастрычніка праз гадзіну пасьля шэсьця ў Курапаты быў затрыманы Юрась Карэтнікаў, адзін зь лідэраў Правага Альянсу, паведаміла прэс-служба гэтай незарэгістраванай арганізацыі.

Каля 17 гадзіны Юрась патэлефанаваў зь Першамайскага РАУС родным і паведаміў, што яго затрымалі, выставілі абвінавачаньне ў дробным хуліганстве і што заўтра павінен адбыцца суд.