Лукашэнка: "Цяжкасьці ў валютна-фінансавай сфэры на 90% былі справакаваныя звонку"

Аляксандар Лукашэнка

29 кастрычніка ў Душанбэ, выступаючы ў Таджыцкім тэхнічным унівэрсытэце, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра нармалізацыю фінансавай сытуацыі ў краіне.

"Праблемы, што ўзьніклі ў валютна-фінансавай сфэры краіны ў асноўным, на 90% былі справакаваныя звонку, сёньня сытуацыя нармалізуецца... Слава Богу, курс зьвялі да аднаго. Выбудоўваем нармальную фінансавую сытуацыю"

Паводле Лукашэнкі, "цэны на газ за апошнія гады вырасьлі ў 5 разоў, рэзка падаражала нафта. За Адзіную эканамічную прастору, да якой мы імкнёмся, мы таксама дорага заплацілі".

А.Лукашэнка таксама адзначыў, што "комплексныя рашучыя захады дазволілі за кароткі пэрыяд стабілізаваць сытуацыю", паведамляе Інтэрфакс