Зьнічы на магілах польскіх жаўнераў

Вялікую частку гарадзенскіх вайсковых могілак на вул. Белуша займаюць магілы польскіх жаўнераў

29 кастрычніка ў Горадні супрацоўнікі Генконсульства Польшчы і сябры неафіцыйнага Саюзу палякаў запаляць зьнічы і ўскладуць кветкі на магілах польскіх жаўнераў, якія загінулі ў 1920 годзе. Ушануюць таксама памяць ахвяраў катынскага расстрэлу. Памятны катынскі крыж стаіць на гарадзенскіх вайсковых могілках.

Як паведаміў кіраўнік галоўнай рады СПБ Андрэй Пачобут, будуць наведаныя магілы таксама ў іншых гарадах і вёсках вобласьці.

Магілы польскіх жаўнераў захаваліся таксама на старых каталіцкіх могілках