Сайт кампаніі БелаПАН зноў даступны

Скрыншот узламанага сайту БелаПАН

Сайт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН belapan.com, які напярэдадні быў узламаны невядомымі, зноў працуе.

Карыстальнікі, якія заходзілі на старонку belapan.com з-за межаў Беларусі, маглі бачыць фотаздымак Аляксандра Лукашэнкі з подпісам: "Зачотны у вас сайт. Чэсна! Даставила!" Замежны сайт быў узламаны невядомымі.

Тэхнічная служба кампаніі высьвятляе прычыны. Сайт не працаваў усю ноч з 24 на 25 кастрычніка.