Крушэньне верталёта ў Пастаўскім раёне — пяцёра загінулі

Адзін з «Эўракоптэраў» памежнай службы, фота <a href="http://gpk.gov.by">gpk.gov.by</a>.

Пяць чалавек загінулі сёньня ў Пастаўскім раёне ў выніку крушэньня верталёта Дзяржаўнага памежнага камітэту. На борце знаходзіліся два лётчыкі і тры журналісты са здымачнай групы тэлерадыёкампаніі «Саюз».

Паводле паведамленьня прэсавай службы памежнага камітэту, катастрофа здарылася ў лесапаласе непадалёк ад вёскі Вілейты, за адзін кілямэтар ад дзяржаўнай мяжы. Лётчыкі выконвалі плянавае заданьне, а журналісты рыхтавалі спэцыяльны рэпартаж.

Як паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту, у здымачную групу телерадыёвяшчальнай арганізацыі «Саюз» ўваходзілі

  • Прачкоўскі Віталь Русланавіч,
  • Шамалаў Сяргей Міхайлавіч,
  • Шатэрнік Юлія Мікалаеўна.

http://www.openstreetmap.org/export/embed.html?bbox=26.63,55.079,26.956,55.218&layer=mapnik&marker=55.18814,26.70439
Вілейты на мапе.

Факт падзеньня верталёту пацьвердзіў «Свабодзе» і былы вайсковы лётчык Уладзімер Бароўка, які жыве ў Паставах:

«Я ўжо ведаю пра трагедыю ад знаёмых міліцыянтаў і памежнікаў. Кажуць, што ўсе пяць чалавек, якія былі на борце, загінулі, паколькі верталёт упаў і загарэўся. Чаму так здарылася, я ня ведаю. Нават пра нейкую вэрсію катастрофы пакуль не гавораць».

Відэанарыс зь верталётамі пастаўскіх памежнікаў, зьняты да дня ВПСhttp://www.youtube.com/embed/h4YwX-xJuyg?rel=0