Слонім. Суд над Іванам Бедкам перанесьлі

Іван Бедка

Судзьдзя заявіла, што павінна азнаёміцца са справай, і ўдакладніла ў Івана Бедкі, каго ён хоча, каб выклікалі ў якасьці сьведкі. Пасьля гэтага дадала, што позвы будуць дасланыя поштай.

Бедку будуць судзіць за ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка. Яго затрымалі адразу пасьля сходу і склалі на яго ў пастарунку пратакол затрыманьня. 12 кастрычніка на яго ў пастарунку склалі новы пратакол — за парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства.

12 кастрычніка ў Слоніме за актыўны ўдзел у Народным сходзе быў асуджаны Алесь Масюк, яго пакаралі штрафам у 175 тысяч рублёў.