Дзярждэпартамэнт ЗША заклікае вызваліць Цімашэнку

У Вашынгтоне "глыбока расчараваныя" выракам украінскага суду ў дачыненьні да былога прэм'ер-міністра краіны Юліі Цімашэнкі і лічаць гэтае рашэньне палітычна матываваным, заявіла на брыфінгу прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Вікторыя Нуланд.

"ЗША глыбока расчараваныя прысудам у дачыненьні да Юліі Цімашэнкі ў рамках палітычна матываванага расьсьледаваньня. Рашэньне суду выклікае сур'ёзную заклапочанасьць адносна прыхільнасьці ўраду Ўкраіны да дэмакратыі. Мы заклікаем ўрад Украіны вызваліць Цімашэнку і іншых палітычных лідэраў і былых чыноўнікаў ураду, якія у цяперашні час знаходзяцца ў зьняволеньні", - заявіла Нуланд.

11 кастрычніка Пячэрскі суд Кіева асудзіў былога рэм'ера Украіны Юлію Цімашэнка да сямі гадоў зьняволеньня за перавышэньне паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у студзені 2009 году, перадае Інтэрфакс.