Да Народнага сходу далучыліся беларусы Канады

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі, ліпень 2011, Таронта

“Нягледзячы на тое, што мы жывем далёка ад Беларусі, мы адчуваем сабе часткай беларускага народу, далучаемся да Сходу і верым у тое, што парасткі дэмакратычнага руху, якія так заўзята стараецца выкараніць пануючы рэжым, паднімуцца і дадуць плён,” – гаворыцца ў звароце Згуртаваньня беларусаў Канады.

Канадзкія беларусы выказалі салідарнасьць з тым, хто выйшаў на вуліцы беларускіх гарадоў.