Пракуратура папярэдзіла арганізатара Народнага сходу ў Наваполацку

Яўген Парчынскі

Яўгена Парчынскага выклікалі да гарадзкога пракурора й вынесьлі папярэджаньне за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі — так будзе кваліфікаваны Народны сход, калі высьветліцца, што за яго правядзеньне выказаліся меньш за 10% мясцовых жыхароў.

Спадар Парчынскі апавёў, што ў яго патрабавалі падпісныя аркушы, але ён адмовіўся іх паказваць, каб не «падстаўляць» тых, хто падтрымаў Народны сход.

Парчынскі: «Але мы не хаваем, у якім раёне Наваполацку і ў якіх канкрэтна дамах мы праводзілі збор подпісаў. Таму, верагодна, ужо пасьля яго правядзеньня адпаведныя структуры могуць прайсьціся па кватэрах, каб запалохаць лідзей, націснуць на іх і прымусіць адмовіцца ад сваіх подпісаў».

Пісьмовае папярэджаньне Яўгену Парчынскаму падпісаў пракурор Наваполацку Аляксандар Аўсюк.