Лукашэнка: заробкі бюджэтніка павінныя ўзрасьці на 25%

У Беларусі ад кастрычніка плянуецца павялічыць заробкі работнікаў бюджэтнай сфэры. Пра гэта 30 верасьня заявіў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка заявіў: бліжэйшым часам плянуецца зрабіць захады дзеля павелічэньня заробкаў працаўнікоў бюджэтнай сфэры, у тым ліку лекараў, настаўнікаў, вайскоўцаў.

Напрыклад, зарплаты лекараў павінны ўзрасьці прыкладна на 25%, перадае БелТА.