15 чалавек на маўклівай акцыі ў Гомелі

Your browser doesn’t support HTML5

 

У Гомелі 28 верасьня а 19-й гадзіне да новага месца збору ўдзельнікаў акцыі «маўклівага» пратэсту — фантану ля цырку — прыйшлі паўтара дзясятка маладых людзей. Яны гутарылі, дзяліліся апошнімі навінамі, пляскалі ў далоні. Словам, адпачывалі.

Віталь, удзельнік акцыі: «Сабраліся людзі — і выдатна. Дзесяць-пятнаццаць чалавек — няхай будзе хаця б так. Я думаю, што гэта дасьць штуршок іншым. Яны ўбачаць, што мы не разгубіліся».

Ля фантану, у адрозьненьні ад мінулай серады, амаль не было міліцыі. Толькі «ціхары» ў цывільным зь відэаапэратарамі назіралі за моладзьдзю.

21 верасьня, калі было абвешчана пра аднаўленьне «маўклівага» прамэнаду на сьвежым паветры, да фантану прыйшлі блізу ста чалавек.