Вадзіма Саранчукова выклікаюць у КДБ

Вадзім Саранчукоў

Кіраўніку Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіму Саранчукову раніцай патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і сказаў, што зараз вязе яму позву, каб той зьявіўся ў КДБ.

Са слоў Саранчукова, супрацоўнік КДБ патлумачыў, што ў іх ёсьць нейкі дакумэнт у якім запісана ягонае прозьвішча і ў сувязі з гэтым яны хочуць узяць у яго тлумачэньні.