Гомель: за распаўсюд улётак – пад суд

19 верасьня ў Чыгуначным судзе Гомеля мае адбыцца адміністрацыйны суд над грамадзкімі актывістамі Дзьмітрыем Шаўчэнкам і Дзьмітрыем Карашковым. Міліцыя вінаваціць іх у тым, што яны парушылі парадак арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства.

Шаўчэнка і Карашкоў 17 верасьня на сьвяце гораду раздавалі мінакам запрашэньні на акцыю пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, якая аднаўляецца ў горадзе ў сераду, 21 верасьня.

Супрацоўнікі міліцыі Чыгуначнага раёну затрымалі грамадзкіх актывістаў і пасьля допыту адвезьлі іх у ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе яны знаходзяцца ўжо амаль двое сутак.