Беларусь — лідэр па інфляцыі ў СНД

У ніводнай краіне СНД інфляцыя сёлета не расьце так шпарка, як у Беларусі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя міждзяржаўнага статыстычнага камітэту Садружнасьці.

Так, за сем месяцаў 2011 году інфляцыя ў Беларусі склала 41%. Гэта нашмат болей, чым у Таджыкістане (7,7%) і Кіргізстане (6,9%), якія ўваходзяць у першую тройку. На супрацьлеглым полюсе — Армэнія (0,4%) і Азэрбайджан (1,7%).