Коля ідзе ў сельскую школу

Малодшы сын прэзыдэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка будзе вучыцца ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе Менскага раёну.

Як перадае карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс-Захад", сёньня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка прывёў свайго сына Мікалая на першую школьную лінейку ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе. Лукашэнка выступіў перад вучнямі.

У Астрашыцка-Гарадоцкай школе - 24 клясы, у якіх навучаюцца 407 вучняў. У гэтым навучальным годзе ў трох першых клясах будуць вучыцца 43 вучні.

У папярэднім навучальным годзе, на даручэньне прэзыдэнта Беларусі, у школе арганізавана навучаньне хлопчыкаў і дзяўчатак у чатырох спэцыялізаваных спартыўных (хакейных) клясах, якія зьяўляюцца аддзяленьнямі Рэспубліканскага цэнтру падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".

ВІДЭА (БелаПАН): У Астрашыцкім Гарадку чакаюць прыезду Лукашэнкі