«Купіў мяса на месяц, аддаў больш як паўпэнсіі»

Ад 31 жніўня ў Беларусі трэці раз за месяц падвышаюцца адпускныя кошты на сьвініну ды ялавічыну. Напярэдадні карэспандэнты "Свабоды" паспрабавалі набыць мяса ў адной з крамаў у цэнтры Менску. Прастаялі ў чарзе 4 гадзіны.

Рэжым працы гэтай мясной крамы на вуліцы Якуба Коласа ў Менску – ад 9-00 да 21-00. Чаргу давялося займаць загадзя – а 8-30 мы былі ўжо сямнаццатымі. Крама адчынілася па раскладзе, аднак сьвежае мяса пачалі выкладваць толькі пасьля 10-ай. Першыя пакупнікі атаварыліся пад 11-ю гадзіну. Стаяць у чарзе людзей змушаюць адносна нізкія кошты – самую дарагую сьвіную частку можна купіць за 39 тысячаў.

Your browser doesn’t support HTML5

Палову пэнсіі – на мяса