Круглы стол: з умовамі ці без умоваў?

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у сваім Twitter: “Калі А. Лукашэнка сур'ёзна ставіцца да круглага стала, вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зьняволеных зьяўляецца неабходнай перадумовай».

Пра тое, што вызваленьне палітвязьняў павінна быць перадумовай дыялёгу, ўжо заявіў шэраг беларускіх палітыкаў і арганізацый: лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў, адзін з арганізатараў «Народнага Сходу» Віктар Івашкевіч, аргкамітэт партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя.

Некаторыя іншыя палітыкі, напрыклад, лідэр партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, выказаўся за дыялёг без папярэдніх умоваў.