Сьвятана Байкова — на волі

Сьвятлана Байкова

25 жніўня завершыўся тэрмін крымінальнага пакараньня Сьвятланы Байковай — былой сьледчай у асабліва важных справах Гэнэральнай пракуратуры.

2 жніўня Вярхоўны суд прызнаў яе вінаватай у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і асудзіў на два гады абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу. Да гэтага Сьвятлана Байкова прабыла 6 месяцаў у СІЗА КДБ, а затым каля году пад хатнім арыштам.

У агульнай колькасьці Сьвятлане Байковай інкрымінавалася каля паўтара дзесятка фактаў злачынства, зьдзейсьненых у 2006 — 2007 гадах, калі яна ўзначальвала групу па расьсьледаваньню гучных карупцыйных злачынстваў на мытная мяжы Беларусі, паведамляюць «Беларускія навіны».