Віктара Сазонава выклікаюць па справе Бяляцкага

Віктар Сазонаў

Гарадзенскі праваабронца Віктар Сазонаў павінен зьявіцца на допыт у якасьці сьведкі па справе супраць Алеся Бяляцкага.

Позва ўручаная на 25 жніўня на восем раніцы, паведаміў спадар Сазонаў.

Паводле праваабронцы, яго хацелі дапытаць сёньня, але ён спаслаўся на сямейныя абставіны. Позву выпісала сьледчая зь Менску Тацяна Касынкіна, сказаў ён.